Агляд мадэрацыі Telegram

Усяго заблакіравана суполак і каналаў

Telegram блакіруе дзясяткі тысяч суполак і каналаў у дзень і выдаляе мільёны адзінак кантэнту, якія парушаюць Умовы выкарыстання: гэта ўключае заклікі да гвалту, распаўсюд дзіцячай парнаграфіі і гандаль незаконнымі таварамі.

З 2015 нашы мадэратары правяраюць паведамленні ад карыстальнікаў і вядуць актыўнае назіранне з дапамогай машыннага навучання. У пачатку 2024 мы значна аптымізавалі працэс мадэрацыі з дапамогай інструментаў штучнага інтэлекту.
15 701 894
Суполак і каналаў заблакіравана ў 2024

Суполкі і каналы, заблакіраваныя за распаўсюд эратычных і парнаграфічных матэрыялаў з удзелам непаўналетніх

Telegram вядзе жорсткую палітыку нулявой цярпімасці да эратычных і парнаграфічных матэрыялаў з удзелам непаўналетніх (Child Sexual Abuse Materials, CSAM). З 2018 відарысы, даступныя ў Telegram публічна, аўтаматычна правяраюцца праз базу хэшаў матэрыялаў, якія нашы мадэратары заблакіравалі ўручную за апошняе дзясяцігоддзе.

У 2024 гэтая база была дапоўнена хэшамі, прадастаўленымі нам арганізацыяй «Internet Watch Foundation».
Telegram публікуе штодзённыя справаздачы аб празрыстасці датычна выдалення такіх матэрыялаў.
711 576
Суполкі і каналы, заблакіраваныя за распаўсюд эратычных і парнаграфічных матэрыялаў з удзелам непаўналетніх за 2024

Матэрыялы, выдаленыя па паведамленнях ад недзяржаўных арганізацый

Арганізацыя January—June 2024 July—November 2024
Stichting Offlimits 2 142 21 765 *
Canadian Centre for Child Protection 7 131 5 902
National Center for Missing & Exploited Children 1 933 3 082
Internet Watch Foundation 107 141
Увесь заблакіраваны кантэнт 11 313 30 890

* У перыяд з 16 верасня да 22 кастрычніка 2024, Telegram атрымаў 17 554 новыя скаргі на эратычныя і парнаграфічныя матэрыялы з удзелам непаўналетніх ад арганізацыі «Stichting Offlimits». Увесь гэты кантэнт быў імгненна выдалены, а карыстальнікі, якія яго распаўсюджвалі, былі заблакіраваны.

Разам з актыўнымі дзеяннямі і апрацоўкай скарг карыстальнікаў, Telegram апрацоўвае тысячы паведамленняў аб эратычных і парнаграфічных матэрыялах з удзелам непаўналетніх ад пабочных сусветных арганізацый праз аўтаматызаваныя адрасы для выдалення кантэнту:

  • abuse@telegram.org
  • stopCA@telegram.org

Гэтая табліца пералічвае чатыры недзяржаўныя арганізацыі, якія часцей за ўсё паведамлялі аб кантэнце для выдалення ў Telegram за 2024.

Заблакіраваныя тэрарыстычныя супольнасці

Заклікам да гвалту і тэрарыстычнай прапагандзе не месца ў Telegram. З 2016 года Telegram рэгулярна публікуе штодзённую справаздачу аб празрыстасці датычна выдалення тэрарыстычнага кантэнту. Высілкі Telegram па барацьбе з тэрарыстычнай прапагандай былі адзначаны Europol.

З 2022 Telegram значна пашырыў аб’ёмы супрацы з арганізацыямі накшталт ETIDAL — Глабальным цэнтрам па барацьбе з экстрэмісцкай ідэалогіяй. Толькі праз партнёрства з ETIDAL мадэратары Telegram выдалілі больш за 100 мільёнаў адзінак тэрарыстычнага кантэнту.
131 789
Звязаныя з тэрарызмам суполкі і каналы, заблакіраваныя за 2024